У турфірмах долар каштуе столькі ж, колькі еўра ў авіякампаніі
А курс долара ў інтэрнэт-крамах можа змяняцца некалькі разоў на дзень.
У інтэрнэт-краме лічбавай тэхнікі zaza.by зранку ў пятніцу долар каштаваў 6700 рублёў. А пасля абеду падаражэў да 6900 рублёў і пакуль больш не мяняўся. Па словах супрацоўніка крамы, курс пачаў скакаць на апошнім тыдні, да таго ж назіралася адносная стабільнасць. Праўда, пакупнікі стараліся набываць дробныя тавары.
“Попыт, зразумела, упаў, але нешта бяруць. Пераважна бяруць невялікія тавары: акумулятары, флэшкі – да 50 долараў. Нешта буйное – за 200 ці 300 долараў – бяруць мала. Адносна нядрэнна бяруць фотаапараты.“
У інтэрнэт-краме deshevo.by апошнім часам сітуацыя з заказамі таксама нармалізавалася. Але за апошні тыдзень кошт долара вырас з 6300-6400 да 7200 рублёў, а пакупнікі паменшылі сваю актыўнасць.
“Тэлефануюць, пытаюцца, але неяк неахвотна. Бачаць, што нядаўна ўсё было больш-менш стабільна, а цяпер зноў пачало расці. У мінулым месяцы было добра з заказамі, набывалі. А зараз невядома, што будзе ў бліжэйшай будучыні.”
Апошні месяц курс долара ў турфірмах складае 7400-7500 рублёў. Па словах супрацоўніцы фірмы “Сальвейк-тур”, у параўнанні з прошлым годам, ездзіць адпачываць сталі меней. Калі і едуць, выбіраюць бюджэтныя пуцёўкі ў Балгарыю ці Турцыю.
Супрацоўніца “Сальвейк”: “У мінулым годзе летам нам не было калі папіць кавы. Толькі цяпер людзі ажывіліся, і актыўнасць стала нагадваць пачатак жніўня мінулага года.”
Супрацоўніца “Сальвейк” кажа, што да самога курса турысты прывыклі і ўжо не так не здзіўляюцца, як некалькі месяцаў таму.
У нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” курс еўра складае 7212 рублёў. Гэта крыху больш кошту еўра паводле Нацбанка (7071 рубль) і меней кошту долара ў турфірмах (7400-7500 рублёў). За долар у “Турэцкіх авіялініях” прыйдзецца заплаціць таксама больш, чым за еўра ў “Белавія” – 7370 рублёў.
Карэспандэнт Еўрарадыё замовіў на сайце aw.by раменны шкіў для Opel 2002 года. Кошт запчасткі - 162 еўра. Можна плаціць і рублямі па курсе 9150 рублёў за еўра.
|
Цяпер |
21 чэрвеня |
7 чэрвеня |
10 траўня |
|
|
Інтэрнэт-крамы |
6900-7200 рублёў |
6300-6500 |
6200 |
4000-4200 |
|
Нацбанк |
4999 |
4985 |
4981 |
3061 |
|
Латвійскі банк Rietumu |
8100 |
рубель зняты з канвертацыі |
7600 |
5350 |
|
Турфірмы |
7400 |
8500 |
8500 |
5000-5500 |
|
Крама аўтазапчастак aw.by* (еўра) |
9150 |
8700 |
8700 |
7100 |
Фота: krapka.eu