У Вільні сёння адбудзецца служба ў памяць аб загінулых і пацярпелых
13 красавіка, касцёле св.Якуба і Піліпа у 19:15 адбудзецца служба ў памяць аб загінулых і пацярпелых у час выбуху ў мінскім метрапалітэне.
Храм знаходзіцца па адрэсе Vasario 16-osios g. 11. Зусім побач з Лукішская плошчай і праз дарогу ад памятнага крыжа кіраўнікам паўстання 1863 года.