У Варшаве беларус расказаў пра 5 месяцаў падарожжа аўтаспынам
За гэты час ён праехаў каля 50 тысяч кіламетраў.
16 лістапада ў будынку Галоўнай эканамічнай школы Варшавы прайшла прэзентацыя фотаздымкаў беларуса Аляксея Язылеца, якія ён зрабіў у падарожжы аўтаспынам з Варшавы да Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Аляксей летась вырашыў сумясціць два сваіх захапленні — спорт і падарожжы. Таму паехаў на чэмпіянат свету па футболе ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку. У гэтым пяцімесячным падарожжы беларус наведаў больш за 20 краінаў, 14 з якіх былі афрыканскімі.
Як распавёў Еўрарадыё Аляксей, найбольш яму запомніліся гасцінныя людзі, экзатычныя жывёлы і сапраўднае футбольнае свята на чэмпіянаце. Кожная краіна запомнілася беларусу таксама нечым асаблівым: Егіпет — таннымі коштамі, Эфіёпія — прыгожай прыродай, Кенія — кепскімі дарогамі, Танзанія — вялікімі азёрамі, Мазамбік — вёскамі з укладам жыцця, як сто гадоў таму, Замбія — вадаспадам Вікторыя, а Намібія — значным расслаеннем паміж багатымі і беднымі.
Агулам за час сваіх падарожжаў Аляксей наведаў ужо 77 краінаў і ў наступны раз хоча патрапіць у Кітай, Сан-Марына ці Манака.
Гутарка з Аляксеем Язылецам у жывым эфіры Еўрарадыё:
