У Варшаве праходзіць акцыя салідарнасці з Беларуссю

А 18.00 паводле мясцовага часу (а 20.00 паводле Мінска) тут пачнецца пікет. Удзельнікі стануць з партрэтамі беларускіх палітыкаў, якія апынуліся ў турмах. Яны таксама будуць трымаць у руках плакаты з патрабаваннямі вызваліць палізняволеных.