У Варшаве разгледзяць стан беларускай незалежнай культуры

Мерапрыемства пройдзе а 19 гадзіне ў "Беларускім доме" па вуліцы Вейскай 13-3. Падчас прэзентацыі таксама адбудзецца размова на тэму беларускай самасвядомасці, удзел у якой прымуць беларускі філосаф Валянцін Акудовіч і артыст Міхаіл Анемпадыстаў.

Сустрэчу будзе праводзіць былы амбасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч. Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца "Фонд Культура Энтэр" і "Інфармацыйнае бюро салідарнасці з Беларуссю".