У Варшаве сёння абмяркуюць сацыяльную актыўнасць беларусаў
18 студзеня ў сталіцы Польшчы пройдзе адкрыты паказ серыі фільмаў “Апантаныя” вытворчасці тэлеканала “Белсат”.
Арганізатары мерапрыемства запрашаюць гледачоў на прагляд стужак а 19-ай у кавярню „Wrzenie Świata” па вуліцы Гальчынскага, 7. У фільмах паказаныя розныя арганізацыі, ініцыятывы і асобы, якія займаюцца грамадскай дзейнасцю ў Беларусі.
Пасля прагляду стужак адбудзецца дыскусія на тэму “Ці з’яўляюцца беларусы сацыяльна актыўнымі?”. У ёй прымуць удзел Магда Пытлякоўска і Васіль Лепеш - стваральнікі “Апантаных”.