У Ваўкавыскім раёне перакуліўся пасажырскі аўтобус (фота)

Як паведамляе БелаПАН, 59-гадовы кіроўца аўтобуса "HONG TONG LCK 6798 H" не ўлічыў дарожныя ўмовы і надвор'е. У выніку аўтобус перакуліўся ў левы кювет.

Пацярпелі дзве пасажыркі — жыхаркі Зэльвы 52 і 27 гадоў. Абедзве жанчыны шпіталізаваныя ў траўматалагічнае аддзяленне раённай лякарні.

Фота — rovd.volkovysk.by