У Ваўкавыску інкасатар наехаў на двухгадовага хлопчыка
Выпадак адбыўся ў раёне пешаходнага пераходу па вуліцы Савецкай 28 ліпеня.
Як паведамляе газета "Вячэрні Гродна", 23-гадовы кіроўца аднаго з гарадскіх камерцыйных банкаў ехаў на службовай машыне. Раптам на праезную частку выбегла дзіця. Затармазіць малады чалавек не паспеў.
У выніку ДТЗ дзіця атрымала траўмы і трапіла ў шпіталь. У хлопчыка адкрыты пералом нагі. Як высветлілася, суправаджаў дзіцёнка мужчына - блізкі сябар сям'і. У момант здарэння ён быў п'яны і не змог ўсачыць за малым.