У Ваўкавыску прозвішчы п’яных кіроўцаў публікуюць у прэсе
У апошнім нумары раённай газеты «Наш час» пракуратура размясціла спісы 15 кіроўцаў, затрыманых у ліпені за кіраванне ў нецвярозым стане.
Да іх дадаліся таксама сямёра, якія былі не толькі п’яныя за рулём, але нават не мелі права на кіраванне аўтамабілем, паведамляе ваўкавыскі блог.
Прыкладам для ваўкавыскай пракуратуры сталі гродзенскія ўлады. Тыдзень таму ў абласной газеце «Гродненская правда» з’явіўся такі самы спіс. У дадатак да прозвішчаў, гродзенская пракуратура апублікавала і пасады аматараў выпіць перад паездкай на машыне.