У Ваўкавыску вандалы пашкодзілі помнік Грунвальду (фота)
Яго адкрылі крыху больш за месяц таму.
У Ваўкавыску ля ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна невядомыя вандалы пашкодзілі памятны знак, устаноўлены у гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Ён знаходзіцца за некалькі дзясяткаў метраў ад будынка раённай міліцыі, паведамляе "Наша Ніва". Помнік усталявалі крыху больш за месяц таму з дапамогай мясцовых уладаў.