У Ваўкавыску вандалы зноў апаганілі помнік Грунвальдскай бітве

Нагадаем, што літаральна напярэдадні 15 ліпеня ваўкавыскія ўлады аднавілі помнік, пастаўлены ў гонар 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. І вось цяпер невядомыя вандалы зноў апаганілі яго, перадае Радыё "Свабода". Што цікава, помнік знаходзіцца каля ваўкавыскага райаддзела міліцыі ды вайскова-гістарычнага музея.

Мінулым разам вандалаў знайсці не ўдалося. Цяпер ёсць надзея, што іх зафіксавала відэакамэра, прымацаваная на будынку вайскова-гістарычнага музея.

Фота — volkovysk.by