У вёсцы пад Пінскам знайшлі 130 бабровых скураў
Знаходка трапілася пінскім памежнікам у сараі нежылога дому ў вёсцы Парэ пад Пінскам.
130 бабровых скураў былі складзеныя ў мяхі. Памежнікі лічаць, што футра было падрыхтаванае для перапраўкі ва Украіну. Гаспадароў кантрабанды пакуль не знайшлі.