У Віцебску адбудзецца прэзентацыя кнігі Валерыя Карбалевіча

Паводле аўтара, ён ставіў перад сабой задачу прааналізаваць гістарычны, палітычны і сацыяльны аспекты феномена кіраўніка дзяржавы, які 16 гадоў знаходзіцца пры ўладзе ў краіне, што перажывае працэс трансфармацыі.

Кніга пра Аляксандра Лукашэнку аўтарства Валера Карбалевіча выйшла летась у маскоўскім выдавецтве “Партизан”. Можна сказаць, што гэта толькі трэцяя падобная кніга. Раней партрэт Лукашэнкі спрабавалі стварыць Святлана Калінкіна і Павел Шарамет "Выпадковы прэзідэнт", а таксама Аляксандр Фядута "Аляксандр Лукашэнка. Палітычная біяграфія".

Прэзентацыя адбудзецца 20 студзеня па адрасе: вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён "Лучоса") у "Еўрапейскім клубе". Пачатак мерапрыемства ў 18.00.