У Вільні адкрываецца 18-я сесія Савета міністраў АБСЕ

Удзел у сесіі прымаюць міністры замежных справаў 56 краін — чальцоў АБСЕ, дзяржаў — партнёраў Арганізацыі ў Паўночнай Афрыцы і Азіі. Таксама ў Вільні чакаюць вярхоўную прадстаўніцу Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.

На сесіі беларуская дэлегацыя хоча прапанаваць АБСЕ ўніверсальныя стандарты правядзення і ацэнкі выбараў, а таксама назірання за імі. Акрамя таго, беларускі бок хоча абмеркаваць пытанні, якія тычацца свабоды перамяшчэння і лібералізацыі візавых працэдур, паведамляе БелаПАН.