У Вільні прадставяць партрэты палітзняволеных з краін СНД

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з усяго былога Савецкага Саюза збяруцца а 17.30 сёння, 5-га снежня ў Віленскай ратушы. Там і адкрыецца выстава з 50 слайдаў з партрэтамі палітычных зняволеных і падарожнымі малюнкамі з прасторы краін АБСЕ, паведамляе parallelosceconference.org

У прыватнасці, у слайд-шоў будуць прадстаўлены выявы з Беларусі 2010-11 гадоў. Мерапрыемства супадае з прыёмам мэра і адбудзецца напярэдадні міністэрскай сустрэчы АБСЕ.