У Вільні студэнт-хакер "паляпшаў" адзнакі не толькі сабе, але і сябрам
Студэнт Віленскага ўніверсітэта здолеў падключыцца да інфармацыйнай сістэмы і змяніць там інфармацыю.
У выніку расследавання, якое правялі крымінальная паліцыя і пракуратура, высветлілася, што 22-гадовы хлопец 27 разоў за 8 месяцаў змяняў адзнакі. Прычым, сваім сябрам і знаёмым ён гэта рабіў за сімвалічную плату. Так замест запісу "Не дапушчаны да экзаменаў" з'яўлялася лічба 5 ці 7...
Стала вядома, што студэнт выкарыстоўваў дадзеныя і паролі выкладчыкаў ВНУ.
Як адзначае сайт delfi.lt, хакера выключылі з універсітэта. Ён быў аштрафаваны на суму каля 2 тысяч еўра, таксама ў яго канфіскавалі сістэмны блок кампутара.
Фота — ria.ru