У Віталя Радзівонава траўма, на поле не вернецца да лета

На 26-й хвіліне Віталь Радзівонаў забіў гол (гл. відэа), а на 71-й яго вымушана замянілі. БАТЭ прайграў з лікам 1:2.

Як паведамляе сайт football.by, у футбаліста зламаны палец на правай назе. Аднаўленне Радзівонава можа заняць ад трох да пяці тыдняў.

Фота — football.by