У Віцебску патрабуюць вызваліць Статкевіча
За мінулыя суткі ў горадзе з’явілася некалькі дзясяткаў плакатаў з партрэтам зняволенага палітыка.
Плакаты з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча — гэта “мадэрнізаваныя” агітацыйныя матэрыялы да мінулых прэзідэнцкіх выбараў, у якіх палітык браў удзел, перадае Радыё Свабода.
Цяпер уверсе прэзентацыйнага перадвыбарчага плаката вялікімі чырвонымі літарамі напісаны лозунг: “Свабоду!”