У Віцебску пройдзе асвячэнне Свята-Успенскага сабора
Гэта галоўны праваслаўны храм гораду. Урачыстая цырымонія пачнецца 30 верасня а 9.00.
Набажэнства ўзначаліць мітрапаліт Філарэт. А сёння ў Віцебскай духоўнай семінарыі пройдзе паседжанне Святарнага сінода Беларускай праваслаўнай царквы. Таксама ў цэрквах абласнога цэнтра адбудуцца ўсяночныя з удзелам высокапастаўленых святароў, паведамляе сайт “Народныя навіны Віцебска”.