У Віцебску згадалі пратэстоўцаў супраць перапісу 1937 года
З розніцай у тыдзень у абласной бібліятэцы прайшлі прэзентацыі дзвюх кніг па гісторыі Віцебшчыны.
Яны прысвечаныя перыядах, што дагэтуль лічыліся спрэчнымі і маладаследаванымі.
Кніга гісторыка і краязнаўцы Аркадзя Падліпскага “Віцебск — першыя дні вайны” была прэзентаваная 22 верасня. На аснове дакументаў і ўспамінаў сведкаў аўтар даследуе спрэчныя моманты гісторыі роднага горада. Кніга будзе мець працяг: Падліпскі хоча напісаць, як ладзілася эвакуацыя буйных прадпрыемстваў горада.
29 верасня Сяргей Рублеўскі прапанаваў увазе чытачоў кнігу “Маўчанне на ўвесь Божы свет”. Яе героі — так званыя “маўчальнікі” з Лепельскага раёна. Яны адмаўляліся адказваць на пытанні аднадзённага перапасу насельніцтва ў 1937 годзе. Аўтар даследуе рэлігійныя перакананні і прычыны такіх паводзінаў “маўчальнікаў”.