У Вроцлаве сёння адкрыецца беларуская фотавыстава
Яна называецца "Прэс-фота Беларусі 2011", ці Belarus Press Photо. Суправаджаць яе будзе выступ гурта “Нагуаль”.
23 лістапада у Культурным Цэнтры "Замак" (Centrum Kultury "Zamek" w Leśnicy, pl. Świętojański 1) на Свентаянскай плошчы Вроцлава пачне працу выстава ўдзельнікаў конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2011". Адкрые мерапрыемства а 18-ай гадзіне ўладальнік Гран-пры конкурсу Сяргей Гудзілін.
Уваход на выставу, якая будзе працаваць да 7 снежня, вольны. Таксама сёння ў Цэнтры “Замак” у 19.30 пачнецца канцэрт беларускага гурта "Нагуаль". Уваход на імпрэзу каштуе 25 злотых.
Ініцыятарамі мерапрыемстваў выступілі Iніцыятыва “Свабодная Беларусь”, улады Вроцлава і Дольнаслёнскага ваяводства, часопіс "Новая Усходняя Еўропа", Беластоцкі Культурны Цэнтр, Таварыства Амікус і Культурны Цэнтр "Замак".