У вуллі для пчол захоўваліся тратыл, граната і дэтанатар
МУС Беларусі пасля тэракту ў метро праводзіць аперацыю "Арсенал", у межах якой ужо канфіскавана больш за 60 адзінак зброі.
Пра гэта заявіў сёння журналістам намміністра ўнутраных справаў Яўген Палудзень.
"За незаконнае захоўванне зброі распачатыя 12 крымінальных справаў, канфіскавана больш за 60 адзінак зброі, столькі ж здалі добраахвотна і больш за 1000 боепрыпасаў, выбуховыя рэчывы", - сказаў ён.
"Напрыклад, у Свіслацкім раёне ў вуллі для пчол канфіскавана 200 грамаў тратылу, граната і дэтанатар да яе", - расказаў Палудзень.
Ён таксама паведаміў, што, бачачы актыўнасць міліцыі, грамадзяне пазбаўляюцца ад зброі і боепрыпасаў рознымі спосабамі. "Літаральна ўчора ў сметніцы каля крамы знайшлі 12 патронаў", - прывёў прыклад намміністра.