У Вялікабрытаніі пачалі прадаваць сабачае піва

Бар Brandling Villa ў англійскім Ньюкасле пачаў прадаваць піва не толькі аматарам сабак, але і самім хвастатым сябрам. Як паведамляюць інфармагенцтвы, Brandling Villa ўжо мае шматлікіх пастаянных кліентаў - сабак-выпівохаў.

Каб карціна была поўнай, у пабе чатырохлапым кліентам прапануюць піўныя закускі, створаныя на аснове традыцыйных англійскіх страў. Меню для сабак стала выдатным маркетынгавым ходам, забяспечыўшы пабу папулярнасць.