У Японіі адбыўся новы моцны землятрус
Дадзеных пра ахвяры і разбурэнні няма. Не паведамляецца таксама і пра пагрозу цунамі.
На ўсходзе ад узбярэжжа японскай выспы Хансю адбыўся новы моцны землятрус магнітудай 6,1 бала.
Па дадзеных Геалагічнай службы ЗША, эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся ў 190 кіламетрах на ўсход ад горада Марыёка ў прэфектуры Іватэ, перадае Бі-Бі-Сі.