У Японіі новы магутны землятрус
Ён адбыўся ля ўсходняга ўзбярэжжа выспы Хонсю, магнітуда склала 7 балаў.
Такія звесткі падае Геалагічная служба ЗША. Першапачаткова яна паведамляла пра магнітуду ў 7,1 бала. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні амаль 35 кіламетраў. Эпіцэнтр размяшчаўся ў 250 кіламетрах на ўсход ад аварыйнай АЭС “Фукусіма-1”.
Пасля землятрусу абвясцілі пагрозу цунамі, але абышлося без яго. Персаналу атамнай станцыі “Фукусіма” далі ўказанні аб эвакуацыі. Аднак прадстаўнікі ТЭРСО, кампаніі-аператара станцыі, заявілі пра адсутнасць шкоды ў сувязі з новым катаклізмам.
Інфармацыі пра разбурэнні і пацярпелых не паступала, паведамляе РИА Новости.
У сакавіку на паўночным усходзе Японіі адбыўся землятрус магнітудай 9 балаў. Ён выклікаў цунамі вышынёй болей за 10 метраў. У выніку стыхійнага бедства загінула болей за 15 тысяч чалавек. На АЭС “Фукусіма-1” адбылася серыя аварый, якія прывялі да значных уцечак радыяцыі.