У Яраслаўскай вобласці пачалася трохдзённая жалоба
Яна праходзіць у памяць аб загінуўшых у крушэнні Як-42 хакеістах.
У самалёце, які разбіўся адразу пасля ўзлёту з аэрадрома "Туношна" пад Яраслаўлем, знаходзіўся асноўны склад мясцовага хакейнага "Лакаматыва". Каманда ляцела на гульню Кантынентальнай хакейнай лігі з мінскім "Дынама". Учора на “Мінск-Арэне” замест матча прайшла жалобная цырымонія.