У Заслаўі пашкоджаны газаправод высокага ціску

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аварыя адбылася каля 22 гадзін 12 чэрвеня пры пракладцы падземнага кабеля. Свідравальная ўстаноўка пашкодзіла сталёную труб, якая залягала на глыбіні каля 2,5 м.

Падачу газу на пашкоджаным участку спынілі. Цяпер заканчваюцца аднаўленчыя работы.

Выратавальнікі прааналізавалі канцэнтрацыя газу ў паветры. Па іх словах, яна практычна роўная нулю.

Фота — сайт МНС