У Зэльве камунальнікі раскопваюць нядаўна пакладзены асфальт
Жыхары вуліцы Шашэйнай збянтэжаныя дзеяннямі мясцовых уладаў.
Год таму пачалася рэканструкцыя вуліцы. Тады жыхары казалі, што варта спярша адрамантаваць каналізацыйныя трубы і пад'езды, а толькі потым класці асфальт, распавядае сайт "Рэгіён" са словаў мясцовага жыхара Яўгена Скрабутана.
Аднак улады пасёлка адказалі, што грошай на рамонт няма. А ёсць грошы, прызначаныя на добраўпарадкаванне двара ў раёне шматкватэрнага дома па вуліцы Шашэйная, 17 а, і іх трэба выкарыстоўваць па прызначэнні. На тыя грошы былі добраўпарадкаваныя пешаходныя дарожкі, аўтамабільныя паркоўкі, дзіцячая пляцоўка ды іншае.
Аднак сёлета ў чэрвені тэхніка стала метадычна руйнаваць усё, што добраўпарадкоўвалі год таму. Як выявілася, раскапаць асфальт і траўнікі мясцовыя ўлады вырашылі дзеля замены каналізацыйных труб.

Фота — region4.by