У Жалудку ладзіцца кветкавы фэст
Сёлета фестываль прысвечаны гісторыі мястэчка на Шчучыншчыне.
Фэст кветак мае назву "Крыніцы натхнення" і праходзіць 20 і 21 жніўня. На суботу прызначаны круглы стол, дзе пойдзе гаворка аб развіцці Жалудоцкага краю, піша газета "Звязда".
А ў нядзелю пройдуць конкурсы кветкавых кампазіцый і кветкавых касцюмаў, выстава дасягненняў садаводаў-аматараў, мастацкі пленэр і конкурс дзіцячага малюнка. Таксама адбудуцца "кветкавы" майстар-клас спецыялістаў Батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук, фотавыстава "Нашы птушкі", прысвечаная 225-годдзю вядомага навукоўца-арнітолага Кастанціна Тызенгаўза, прэзентацыя аграсядзібаў Гродзеншчыны.