У Жлобіне арыштавалі наркагандляра-свінавода
Ён мяняў наркотыкі на корм для свінняў.
40-гадовы мужчына сумяшчаў два бізнесы. Ён займаўся гадаваннем свінняў і гандляваў наркотыкамі. Прычым нярэдка плату за наркотыкі прымаў у выглядзе камбікорму. Падчас адной з такіх здзелак яго і затрымалі, піша газета “Гомельская праўда”.
Фота — zergulio.livejournal.com