У Жлобіне звальняюць 55 работнікаў Нацбанку
Яны трапілі пад скарачэнне, калі было вырашана ліквідаваць упраўленне касавых аперацый і інкасацыі Нацбанка ў Жлобіне.
Паведамленне, што 1 красавіка ўпраўленне спыняе працу, супрацоўнікі атрымалі 27 студзеня, паведамляе БелаПАН. Начальства кажа, што работнікам прапанавалі вакансіі ў Гомелі, але практычна ніхто не пагадзіўся. Пасады былі розныя — ад эканаміста другой катэгорыі, касіра да рабочага, дворніка.
Цяпер кіраўніцтва жлобінскага ўпраўлення вядзе перамовы з прадстаўнікамі іншых банкаў у горадзе.
Як стала вядома БелаПАН, будынак, у якім месціцца ўпраўленне касавых аперацый і інкасацыі, будзе прададзена. Па адной з версій — камерцыйнаму банку, па другой — структурнаму падраздзяленню Следчага камітэта.