У Жодзіне перад святам у касах скончыліся грошы

Як паведамляе ex-Press.by, з адсутнасцю грошай у касах 7 сакавіка сутыкнуліся многія жыхары Жодзіна. У жодзінскім філіяле Беларусбанка адказу на пытанне, чаму няма беларускіх грошай, журналістам не далі. Банкіры запэўнілі, што проста крыху спазніліся з падвозам грошай.

Праз пару гадзінаў грошы падвезлі, але для іх атрымання пенсіянерам давялося станавіцца ў даўжэзныя чэргі.