У Жыліцкі палац турысты з усёй Беларусі едуць глядзець на прывідаў
Ахвочых пабачыць зданяў апынулася значна больш, чым аматараў мастацтва.
Супрацоўнікі музея кажуць, што ў вокнах палаца яны бачылі нечыя сілуэты, у пустым будынку чуюць нечыя крокі. Таксама музейшчыкі становяцца відавочцамі невытлумачальных з’яваў, паведамляе “Радыё Магілёў”.
Так, дырэктар музею Ларыса Забелава бачыла зімнім вечарам ззяне купала. Вартаўнік Пятро Сімановіч назіраў за шарам, які перасоўваўся ў паветры, а прыбіральшчыца Лідзія Косціна час ад часу чуе ў памяшканні нечыя крокі.
Жыліцкі палаца-паркавы ансамбль знаходзіцца ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці і з’яўляецца помнікам архітэктуры XVIII — XIX стагодзяў. Зараз будынак знаходзіцца на рэканструкцыі.