У ЗША адкрыўся першы ў свеце прыватны касмадром

Брытанскі мільярдэр Рычард Брэнсан ўрачыста адкрыў касмадром, з якога апараты яго кампаніі Virgin Galactic ў хуткай будучыні павінны пачаць адпраўку пасажыраў укосмас. Будаўніцтва тэрмінала і ўзлётна-пасадачнай паласы абыйшлося ў 209 мільёнаў долараў, паведамляе ВВС. Мяркуецца, што першыя палёты пачнуцца ўжо ў наступным годзе. Кошт аднаго квітка складзе больш за 200 тысяч долараў. Падчас палёту пасажыры змогуць трапіць у калякасмічную прастору на пяць хвілін.