У ЗША колькасць ахвяраў урагану "Сэндзі" вырасла да 82 чалавек

Мэр Нью-Ёрка Майкл Блумберг паведаміў, што ў самім горадзе ад разгулу стыхіі загінулі 37 чалавек.

Раней паведамлялася, што ў штаце Мэрыленд загінулі 9 чалавек, а ў суседнім з Нью-Ёркам штаце Нью-Джэрсі — 6 чалавек. Пра загінулых паведамлялі ўлады Пенсільваніі, Вірджыніі, Заходняй Вірджыніі, Какэкцікута і Паўночнай Караліны, адзначае РБК. Ад урагану таксама загінулі двое грамадзян Канады.

Нагадаем, што ўраган "Сэндзі" абрынуўся на ўсходняе ўзбярэжжа ЗША ў ноч на 30 кастрычніка. Ад перабояў з электрычнасцю на ўсходзе краіны дагэтуль пакутуюць больш за сем мільёнаў чалавек. Паводле папярэдніх ацэнак, шкода ад удару стыхіі складзе больш за 20 мільярдаў долараў.