У ЗША памёр мастак, які стварыў Дарта Вейдэра
Ральфу Макуоры, які працаваў у ранніх серыях "Зорных войнаў" Джорджа Лукаса, было 82 гады.
Макуоры ствараў канцэптуальны дызайн персанажаў фільма, уключаючы выявы Дарта Вейдэра, Чубакі, робатаў R2-D2 і C-3PO. На аснове яго малюнкаў потым ствараліся канчатковыя версіі касцюмаў і мадэлі робатаў, адзначае ВВС.
Макуоры таксама супрацоўнічаў са Стывенам Спілбергам, у прыватнасці, у яго карціне "Іншапланетнік".
Нагадаем, што 3 студзеня памёр іншы чалец здымачнай групы "Зорных войнаў" — пастаноўшчык сцэнічных баёў Боб Андэрсан.