У ЗША прыватны самалёт упаў на жылыя дамы, загінулі людзі (відэа)

Невялікі двухматорны самалёт спрабаваў здзейсніць пасадку, пасля зноў набраў вышыню і пачаў паўторнае зніжэнне, але "з-за механічных няспраўнасцяў" разбіўся. З чатырох чалавек, што былі на борце, двое загінулі. Пра загінулых на зямлі не паведамляецца, ёсць звесткі толькі пра трох параненых.

Як інфармуе РІА "Новости", на месцы падзення самалёта працуюць выратавальнікі. Каля 200 жыхароў бліжэйшых дамоў эвакуяваныя — ёсць небяспека, што выбухне паліва, якое засталося ў самалёце.

Фота — Reuters