У ЗША ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі ў Беларусі
Палітыку ў дачыненні да Беларусі падтрымліваюць і Рэспубліканская, і Дэмакратычная партыі ў кангрэсе ЗША.
Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч. Ён падкрэсліў, што прадстаўнікі абедзвюх партый "уважліва сочаць за развіццём сітуацыі ў Беларусі".
"Нашы адносіны з Беларуссю азмрочаныя спецыфічным аспектам — гэта наяўнасць палітзняволеных, якія працягваюць заставацца ў турмах", — сказаў дыпламат. Паводле слоў Голдрыча, вызваленне і аднаўленне ў правах усіх палітзняволеных — неабходная ўмова для нармалізацыі адносінаў.
Ён таксама заявіў, што ЗША "ўсяляк падтрымліваюць імкненне беларускага народа мець такі ўрад, які паважаў бы дэмакратычныя правы і асноўныя свабоды".