У ЗША з'явілася смяротна небяспечная хвароба

Лекары падазраюць, што заразіцца ёй маглі яшчэ амаль 10 тысяч наведнікаў нацыянальнага парку.

Гаворка ідзе пра так званы хантавірусны лёгачны сіндром — рэдкае захворванне, якое цяжка дыягнаставаць. Інкубацыйны перыяд хваробы складае шэсць тыдняў. Па сімптомах яна нагадвае грып і на позніх стадыях можа прывесці да ацёку лёгкіх.

Як перадае ВВС, на цяперашні час афіцыйна пацверджаныя шэсць выпадкаў захворвання на хантавірусны лёгачны сіндром, і ўсе яны адбыліся ў Каліфорніі.

Ад гэтай хваробы няма лекаў і вакцыны. Вірус лёгка перадаецца ад чалавека да чалавека. Заразіцца ім можна, нават калі проста прывітацца за руку з інфікаваным чалавекам. Пераносчыкамі хваробы з'яўляюцца грызуны.

Фота лагера ў Ёсеміцкім парку — tripadvisor.com