Удзельнікаў футбольнага чэмпіянату Беларусі падзеляць на шасцёркі

На першым этапе 12 камандаў вышэйшай лігі правядуць турнір у два кругі, а пасля падзеляцца на дзве шасцёркі — лепшых і горшых клубаў.

За гэта выказаліся 12 з 18 сябраў выканкаму. Сярод тых, што быў супраць — галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Паводле яго слоў, у выпадку дзялення на шасцёркі другі этап пераўтворыцца ў... чэмпіянат Мінскай вобласці, паведамляе сайт Goals.by.

Фота — bymedia.net