UEFA уключыла Сівакова ў сімвалічную зборную Еўра-2011
Прадстаўнікі UEFA склалі спіс з 23 гульцоў, якія вызначыліся на чэмпіянаце.
Як адзначае bigmir.net, у яго трапілі футбалісты ўсіх васьмі камандаў, якія выступалі на моладзевым турніры ў Даніі. З беларускіх гульцоў у спіс трапіў паўабаронца Міхаіл Сівакоў.
Сімвалічная зборная Чэмпіянату Еўропы сярод моладзі-2011:
Галкіперы: Давід дэ Хеа (Іспанія), Ян Сомер (Швейцарыя), Томаш Вацлік (Чэхія).
Абаронцы: Мікалай Бойлесен (Данія), Ондржэй Чалустка (Чэхія), Дзідак Віла (Іспанія), Цім Клозе (Швейцарыя), Яраслаў Ракіцкі (Украіна), Жонатан Расіні (Швейцарыя), Крыс Смолінг (Англія), Кайл Уокер (Англія).
Паўабаронцы: Крысціян Эрыксэн (Данія), Марцал Гецаў (Чэхія), Андэр Эрэра (Іспанія), Хаві Марцінэс (Іспанія), Міхаіл Сівакоў (Беларусь), Цьяга Алькантара (Іспанія).
Нападнікі: Адрыян Лопес (Іспанія), Хуан Мата (Іспанія), Адмір Мехмедзі (Швейцарыя), Джэрдан Шачыры (Швейцарыя), Кольбейн Сігтарсан (Ісландыя), Дэніэл Старыдж (Англія).