Уга Чавес напалохаў венесуэльцаў грамадзянскай вайной

На думку Чавеса, калі кандыдат ад правых сіл стане кіраўніком Венесуэлы, гэта пакладзе канец сацыяльным рэформам, якія праводзіліся ў краіне цягам 14 год. У выніку і наступіць грамадзянская вайна. Пра гэта Чавес заявіў у часе сустрэчы з выбаршчыкамі ў штаце Ансаатэгі на паўночным усходзе Венесуэлы, перадае РИА Новости.

У гэтай лацінаамерыканскай краіне 1 ліпеня афіцыйна пачалася прэзідэнцкая кампанія, у рамках якой Уга Чавес плануе наведаць шэраг штатаў. Галасаванне павінна прайсці 7 кастрычніка. У выбарах удзельнічаюць некалькі кандыдатаў, але толькі Чавес і адзіны лідар апазіцыі Энрыке Капрылес маюць рэальныя шансы на перамогу. Паводле апытанняў грамадскай думкі, Чавес апераджае свайго саперніка ў сімпатыях выбаршчыкаў і мае болей шансаў на пераабранне ў трэці раз запар.