Уга Чавес зноў праходзіць хіміятэрапію

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура, перадаюць замежныя інфармагенцтвы. У 2011 годзе Чавес праходзіў некалькі этапаў хімія тэрапіі і параўнаў такое лекаванне з бомбай.

Са словаў Мадура, лекары вырашылі зноў скарыстацца такім сродкам пасля таго, як арганізм прэзідэнта аднавіўся пасля рэспіраторнай інфекцыі.

На мінулым тыдні Уга Чавес нечакана быў дастаўлены з кубінскай Гаваны ў ваенны шпіталь Каракаса. Перад гэтым улады апублікавалі яго фотаздымкі з медыцынскай палаты, дзе ён выяўлены разам з дочкамі. Аднак некаторыя эксперты не давяраюць афіцыйнай інфармацыі пра стан здароўя Чавеса.