Украіна не будзе ўваходзіць у Мытны саюз

"Украіна мае намер узаемадзейнічаць з Мытным саюзам па-за рамкамі фармальнага чаленства ў ім. Мы не знаходзімся ў перамоўным працэсе з Мытным саюзам", — сказаў Грышчанка.

Нягледзячы на агучаную пазіцыю Ўкраіны, міністр падкрэсліў, што для краіны "вельмі важна", каб умовы гандлю з Расіяй, Беларуссю і Казахстанам, якія ўваходзяць у Мытны саюз, не пагоршыліся.