Украіна можа зняць забарону з прадукцыі "Бабулінай крынкі"
Гэта адно з трох прадпрыемстваў, чыя прадукцыя трапіла пад мараторый у нашай паўднёвай суседцы.
Нагадаем, што Украіна таксама ўвяла забарону на прадукцыю прадпрыемства "Малочныя прадукты" і Аршанскага малочнага камбіната. Украінскія санслужбы, як паведамляе БЕЛТА, мяркуюць, што прадукцыя гэтых прадпрыемстваў не адпавядае ўкраінскім нормам бяспекі па мікрабіялагічных і фізіка-хімічных паказчыках.
Для перамоваў па "малочным пытанні" ва Украіну адправіўся чыноўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Юрый Піваварчык. Ён паведаміў украінцам, што наконт прадукцыі "Бабуліна крынка" вядзе службовае расследаванне, каб не дапускаць падобныя выпадкі ў будучыні.
Фота — uhod-za.ru