Украіна не будзе ўступаць у Мытны саюз

Дыпламат кажа, што сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі для Украіны важней за ўваходжанне ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана. На думку Сасюры, у будучыні могуць з'явіцца праблемы ў двухбаковым гандлі Украіны з Беларуссю з-за Мытнага саюза. Аднак краінам трэба шукаць шляхі, каб зменшыць такія негатыўныя наступствы.


Аляксандр Сасюра: "Для таго, каб увайсці ў Мытны саюз, Украіне неабходна перагледзець дамовы, падпісаныя ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Але на гэта ніхто не пойдзе. Цяпер мы вядзем працу па аналізе нарматыўных дакументаў Мытнага саюза і пошуку тых шляхоў, якім чынам мы зможам выкарыстаць для супрацоўніцтва гэта аб'яднанне".