Украіна не зможа ўступіць у Мытны саюз

Як перадае агенцтва "Мінпром", Тарасюк падкрэсліў, што далучэнне Украіны да Мытнага саюзу цалкам выключае магчымасць стварэння зоны вольнага гандлю з Еўрапейскім саюзам. Такім чынам, немагчымае будзе і падпісанне дамовы пра асацыяцыю Украіны з ЕС.


Па словах Тарасюка, далучэнне Украіны да Мытнага саюзу практычна азначала б выхад з Сусветнай гандлёвай арганізацыі. 


Ён заявіў, што ўваход у Мытны саюз не адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны. Дэпутат таксама нагадаў, што ў Мытным саюзе Расія мае 57% галасоў пры рашэнні пытанняў. І ў выпадку ўступлення Украіны ў Мытны саюз краіна не зможа ўплываць на адзіную мытную палітыку.