Украіна пачала барацьбу з танным беларускім шыферам
Ва Ўкраіне пачата чарговае антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні імпарту беларускай прадукцыі. Гэтым разам — шыферу.
Як паведаміла 10 сакавіка Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі, расследаванне вядзецца па ініцыятыве Асацыяцыі "Украінскае хрызацілавае аб'яднанне", якое прадстаўляе інтарэсы ўкраінскіх прадпрыемстваў — вытворцаў шыферу. У паведамленні камісіі паказваецца, што, у скарзе, якая паступіла, ёсць інфармацыя аб пастаўках у 2010 годзе шыферу з Беларусі па дэмпінгавых коштах.
Нагадаем, у студзені 2011 г. Мінэканомікі Ўкраіны на патрабаванне Мінэнерга пачатало антыдэмпінгавае расследаванне па пытанні імпарту беларускіх нафтапрадуктаў.