Украінец кантрабандай увёз у Беларусь вясельных аксэсуараў на 50 млн.

Супрацоўнікі гомельскай мытні 7 ліпеня выявілі вялікую партыю кантрабанды ў цягніку  Харкаў - Калінінград, паведамляе БелаПАН. Даглядаючы сумкі грамадзяніна Украіны, яны знайшлі вясельныя сукенкі і прылады для вясельнай цырымоніі: нарукаўнікі, падвязкі, ручнікі, вянкі, банты, гірлянды, вырабы ў форме галубоў.