Украінскага журналіста не пусцілі ў Беларусь

Па словах журналіста, ён збіраўся наведаць сваякоў у Мінску. "Апошнія чатыры месяцы навучаўся ў ЗША, таму планаваў гэтую паездку яшчэ летам", — цытуе словы Віталя Мароза сайт korrespondent.net. Беларускі памежнік, які правяраў дакументы, заявіў Марозу, што яму ўезд у краіну забаронены. У выніку, украінскаму журналісту давялося выйсці з цягніка і вярнуцца ва Украіну.

Віталь Мароз кажа, што на працягу 30 гадоў ездзіў у Беларусь і ніякіх праблемаў у яго не ўзнікала.

Фота —  grassglobal.com